Адноўленая стэла, ваенны аркестр і традыцыйнае шэсце: у Шчучыне адзначаюць Дзень Незалежнасці

На плошчы Свободы ў Дзень Незалежнасці сабраліся прадстаўнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Урачыста яны прайшлі па галоўнай вуліцы горада да адноўленнай стэлы, дзе адбыўся мітынг. Горда ўзвіўся ў неба Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. 


Урачысты мітынг прайшоў ля памятнай стэлы, якая была пабудавана ў 1967 годзе ў памяць аб земляках, загінуўшых  у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб савецкіх воінах і партызанах, якія вызвалялі Шчучынскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб партыйных і савецкіх работніках, загінуўшых у 1944 – 1952 гадах  у барацьбе за ўмацаванне Савецкай улады ў Шчучынскім раёне. Стэла стала сімвалам памяці і павагі да тых, хто цаной свайго жыцця ў час страшнага ваеннага ліхалецця абараняў сваю Радзіму ад ворагаў, чые гераічныя подзвігі і ўчынкі працягваюць жыць у сэрцы кожнага беларуса. Памятная стэла была рэканструявана работнікамі Шчучынскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як патлумачалі ў райвыканкаме, грашовыя сродкі, сабраныя пад час правядзення раённага суботніка таксама былі накіраваны на рамонтныя работы. Такім чынам, амаль кожны жыхар Шчучына і раёна ўнёс сваю пасільную часцінку ў добрую справу захавання памяці аб гістарычным мінулым.




Са святам шчучынцаў павіншавалі старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксей Садоўскі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Байко, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Гродзенскай вобласці Павел Міхалюк. 

Падчас мерапрыемства за шматгадовую плённую працу і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзеншчыны ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці занесены звесткі пасмяротна аб былым кіраўніку ААТ “Васілішкі” У.Ч. Серахану і былым кіраўніку Шчучынскага раёна, ганароваму грамадзяніну горада Шчучына В.І. Казяку. За дабрасумленную, плённую працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шчучынскага раёна у Кнігу Славы Шчучынскага раёна занесены звесткі аб дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Дэмбрава”. На жаль, па аб’ектыўных прычынах Аляксандр Віктаравіч сёння не прысутнічае на мерапрыемстве А.В. Туля. Пасмяротна аб урачу-анестэзіёлагу-рэаніматолагу (былому загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі) установы аховы здароўя “Шчучынская цэнтральная раённая бальніца” Я.П. Астаповічу і аб ветэрану педагагічнай працы, “Заслужанаму настаўніку Беларускай ССР” А.Б Муха.

На свяце ад імя моладзі выступіў урач-хірург установы аховы здароўя “Шчучынская цэнтральная раённая бальніца” Яўген Антухевічу.




Традыйна, у знак вечнай памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, нашчакді ўскладзем кветкі да абеліска.

Са святам Незалежнасці ўсіх павіншавалі таленавітыя выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі. Сваімі песнямі парадавалі артысты РЦКіНТ. 



Святочныя мерапрыемствы ў Шчучыне працягваюцца. На стадыёне па пляжным відам спорта праходзіць матчавая сустрэча па пляжнаму футболу сярод ветэранаў і моладзі Шчучынскага футбола.

На пляцоўцы Шчучынскага цэнтра культуры, рапачалі сваю работу святочныя пляцоўкі, падворкі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі, майстар-класы па саломапляценню, ткацтву і вышыўцы, працуюць музейны пакой і чытальная зала дзіцячай бібліятэкі.

У 19:00 пачнецца канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Шчучынскага цэнтра культуры “Цвіці, мой край, пад небам жураўліным”, у 21:00 -  выступленне моладзевай групы “Black and White” палаца творчасці дзяцей і моладзі. У 22:55 шчучынцы прымуць удзел у Рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам”.

















ГОРЯЧАЯ ТЕМА: День Независимости