Об особенностях свадебных традиций и обрядов в Гродненской области рассказал эксперт
Напярэдадні абласнога свята-конкурса вясельных абрадаў Віцебшчыны ў Дуброўна “Вялікая вясельніца – 2023” эксперт падзялілася цікавымі звесткамі пра традыцыі гэтага свята. Запісаныя звесткі па вясельнай абраданасці на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адрозніваюцца, у параўнанні з вяселлем, напрыклад Гомельшчыны, сціпласцю рытуалаў, абрадавых дзеянняў, міфалагічных вераванняў, расказала намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч.
–Ужо сёння, маючы даволі шмат запісаў, артыкулаў пра пэўныя этапы вясельнай абраднасці, сабраных асабіста мною пераважна ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, можна сцвярджаць, што хоць заходнебеларуская вясельная традыцыя і нераўнамерна прадстаўлена, але не выглядае беднай, – лічыць Наталля Рамановіч. – Наадварот, яна багата на разнастайныя па тэматыцы і ў жанравых адносінах песні, прыкметы і павер’і, мае свае лакальныя адметнасці.
Паводле даследаванняў, звестак, запісаных у Астравецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Слонімскім, Шчучынскім раёнах, для структуры вяселля на Гродзеншчыне характэрны абрадава-этнаграфічныя рысы традыцыйнага вяселля цэнтральнай зоны беларускага Панямоння. Гэта такія абрадавыя этапы, як сватаўство (сватанне), даволі развіты цыкл каравайных абрадаў, прыезд маладога да маладой, вянчанне, вясельнае застолле ў маладога, пасля – у маладой, радзей – зборная субота. На вяселлях у вёсках абавязкова ставілі брамы і прыязджалі «цыганы».
– На маю думку, багацце вясельных абрадавых дзеяў, само вяселле і далейшыя дзеі на збліжэнне радоў нявесты і жаніха можна параўнасць з «народнай операй», дзе ёсць месца вераванням, замовам, народнаму гумару, выканальніцкім майстэрствам удзельнікаў вясельнага свята: тэатралізацыя, спевы, танцы, – дадала эксперт.
Работнікі культуры Гродзеншчыны шмат працуюць над адраджэннем традыцый і абрадаў. З сакавіка 2022 года рэалізоўваецца абласны даследчы праект «Выяўленне і адраджэнне традыцыйнай рэгіянальнай абраднасці Гродзеншчыны».
Фота Наталлі Рамановіч